Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.12.2022

Цырымонія ўручэння штогадовай міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці»

13 снежня 2022 г. у рамках XV Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі краін - удзельніц СНД (г. Ташкент) адбылася цырымонія ўручэння штогадовай міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці».

Міждзяржаўная прэмія «Зоркі Садружнасці» заснавана Саветам па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц СНД і Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД у 2008 годзе. Прэмія прысуджаецца штогод за вялікі ўклад і дасягненні ў галіне навукі і адукацыі, у галіне культуры і мастацтва, у гуманітарнай дзейнасці. Узнагароды ўручалі спецпрадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой, міністр культуры Узбекістана Азадбек Назарбекаў і пасол Азербайджана ў Расіі, старшыня праўлення МФГС Палад Бюль-Бюль аглы. Адным з лаўрэатаў прэміі «Зоркі Садружнасці» за 2021 год стаў загадчык цэнтрам квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б. С. Сцяпанава НАН Беларусі», акадэмік Сяргей Якаўлевіч Кілін.

Тэгi
#прэміі