Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.12.2022

У НДІ радыёматэрыялаў адбудзецца адкрыццё новай лабараторыі па распрацоўцы і вытворчасці электронных кампанентаў для мікраэлектронікі

23 снежня на базе ААТ «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў» НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Галіновай лабараторыі распрацоўкі крытычных тэхналогій вытворчасці мікраэлектрамеханічных сістэм (МЭМС) і звышвысокачастотных (ЗВЧ) электронных кампанентаў. Гэта новае суперсучаснае прадпрыемства, нацэленае на развіццё мікраэлектронікі і імпартазамяшчэння. Для нашай краіны яно з’яўляецца ўнікальным.

Мэта стварэння новай сучаснай лабараторыі - задавальненне патрэбаў прадпрыемстваў цывільнага і абароннага сектараў эканомікі ў звышвысокачастотных (ЗВЧ) вырабах электроннай тэхнікі і мікраэлектрамеханічных сістэм (МЭМС), прыладах, распрацоўка і выраб новай імпартазамяшчальнай наменклатуры крытычных электронных кампанентаў, развіццё экспарту, павышэнне канкурэнтаздольнасці электроннай тэхнікі Рэспублікі Беларусь. Адкрыццё лабараторыі стала магчымым дзякуючы рэалізацыі інвестыцыйнага праекта Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Для дасягнення гэтай мэты спатрэбілася пашырэнне наяўнай лінейкі спецыялізаванага абсталявання і вытворчых участкаў са стварэннем чыстых вытворчых памяшканняў класа, не ніжэйшага за ISO4 па ДАСТ ІСО 14644-1, і аснашчэннем іх высокатэхналагічным абсталяваннем для правядзення замкнёнага комплексу аперацый фоталітаграфічнага працэсу на паўправадніковых пласцінах, якое ўключае нанясенне фотарэзістаў, сушку, экспанаванне, кантроль вынікаў, хімічную апрацоўку.
Увод у эксплуатацыю лабараторыі прымеркаваны да 40-гадовага юбілею ААТ «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў».