Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.12.2022

Адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу творчых работ, прысвечанага Году гістарычнай памяці

21 снежня 2022 г. у НАН Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Аўтары найлепшых работ атрымалі ўзнагароды — дыпломы і памятныя прызы.

Кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі вядучыя вучоныя Акадэміі навук, падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу. Пераможцамі сталі 240 работ.

Усе дасланыя матэрыялы, якія прайшлі конкурсны адбор (411 работ), былі размеркаваны па намінацыях. У намінацыі «Вялікая Айчынная вайна ў памяці маёй сям’і» вызначана 108 пераможцаў, у намінацыі «Найбольш значныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці» – 16 пераможцаў, у намінацыі «Знакамітыя асобы беларускай зямлі» – 44 пераможцы, «Прыгажосць роднай зямлі» – 25 пераможцаў, «Песні нашай Радзімы» – 17 пераможцаў, «Мова маёй зямлі (мясцовыя дыялекты, геаграфічныя назвы, асабістыя імёны)» – 16 пераможцаў, «Культура і побыт беларускага народа» — 14 пераможцаў.

У конкурсе прынялі ўдзел канкурсанты з розных рэгіёнаў Беларусі, што сведчыць аб значнай увазе да гісторыі нашай краіны. Усяго ў конкурсе прыняло ўдзел каля тысячы чалавек.