Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.01.2023

Інстытут сацыялогіі прадставіў вынікі сацыялагічнага даследавання, прысвечанага вывучэнню фарміравання патрыятычных каштоўнасцей жыхароў краіны

5 студзеня 2023 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Патрыятычныя каштоўнасці ва ўяўленні сучасных беларусаў». У якасці спікераў ад НАН Беларусі на мерапрыемстве выступілі: Мікалай Мыслівец — дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт; Яўген Навіцкі — навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі; Таццяна Навіцкая — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Навукоўцы расказалі пра метадалогію вывучэння патрыятычных каштоўнасцей у Беларусі і прадставілі вынікі сацыялагічнага даследавання, прысвечанага вывучэнню асаблівасцей фарміравання патрыятычных каштоўнасцей жыхароў краіны. У рамках гэтага даследавання рэспандэнты адказалі ў тым ліку на пытанні пра тое, што для іх значыць быць патрыётам і грамадзянінам Беларусі, пра найбольш значныя дзяржаўныя сімвалы і святы краіны і пра крыніцы ўплыву на фарміраванне патрыятычных пачуццяў насельніцтва.

Гэта сацыялагічнае даследаванне праводзілася ў жніўні — верасні 2022 года. Былі апытаныя больш за 1500 чалавек сярод розных груп насельніцтва Беларусі па поле, узросце, адукацыі і населеным пункце.