Рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі зацверджаны спіс лаўрэатаў штогадовага конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» за 2022 год.
Лаўрэатамі сталі:
Аляксандр Бараноўскі, загадчык аддзела навукова-інфармацыйнай работы ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат гістарычных навук;
Вольга Барадаўчанка, навуковы супрацоўнік лабараторыі аптычнай спектраскапіі паўправаднікоў ДНВА «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве», кандыдат фізіка-матэматычных навук;
Ілья Казлоўскі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі малекулярнай біятэхналогіі ДНУ «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдат біялагічных навук.
Штогадовы конкурс «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» заснаваны ў 2018 годзе. Агульная колькасць маладых вучоных, якія адначасова ўваходзяць у банк даных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», не можа перавышаць 100 чалавек, а штогадовая колькасць лаўрэатаў конкурсу — не больш за 20 чалавек. Знаходжанне ў банку даных кандыдатаў навук — да дасягнення імі 35-гадовага ўзросту, дактароў навук — да 45 гадоў.