Вылучэнне і прадстаўленне работ на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, афармленне дакументаў і матэрыялаў, якія да іх прыкладаюцца, павінна праводзіцца ў адпаведнасці з публікуемым Парадкам вылучэння і прадстаўлення работ на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2024 года, распрацаваным у адпаведнасці з Палажэннем аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 года № 300 «Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь» (у рэдакцыі Указа ад 21 красавіка 2021 г. № 159).