Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.01.2023

Адбылося выязное прэс-мерапрыемства на тэму: «Інавацыйныя тэхналогіі і прадукты харчавання. Новыя распрацоўкі вучоных НПЦ НАН Беларусі па харчаванні»

10 студзеня 2023 года на базе НПЦ па харчаванні адбылося выязное прэс-мерапрыемства на тэму: «Інавацыйныя тэхналогіі і прадукты харчавання. Новыя распрацоўкі вучоных НПЦ НАН Беларусі па харчаванні»

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі 15 розных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі і Расіі. Навукоўцы Цэнтра прадэманстравалі новыя распрацоўкі і прадукцыю прадпрыемства, закранулі тэму імпартазамяшчэння і асаблівасці кантролю якасці і бяспекі прадуктаў харчавання. Генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Аляксей Меляшчэня расказаў пра тое, што Цэнтр у сваёй працы ўзаемадзейнічае з больш чым 200 прадпрыемствамі розных галін краіны і вырабляе каля 100 новых рэцэптур у год. Вялікая ўвага ў Цэнтры надаецца распрацоўцы прадуктаў здаровага харчавання і прадукцыі для людзей з рознымі захворваннямі, напрыклад для дзяцей, хворых на фенілкетанурыю. Дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Гардзей Гусакоў падзяліўся з карэспандэнтамі інфармацыяй аб новых распрацоўках навукоўцаў Інстытута. Начальнік Рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання Наталля Камарова расказала аб рабоце лабараторый комплексу, якая ўключае правядзенне выпрабаванняў і забеспячэння кантролю якасці прадукцыі. У аддзеле тэхналогій кандытарскай і алейнатлушчавай прадукцыі была прадэманстравана карысная для здароўя прадукцыя, уключаючы пячэнне з ільняной макухі. У канцы мерапрыемства госці прадэгуставалі прадукцыю і вырабы, якія былі распрацаваны спецыялістамі Цэнтра за апошнія гады.