Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.01.2023

Аб’яўляецца конкурс на саісканне прэміі імя акадэміка В. А. Капцюга 2023 года

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук абвяшчаюць конкурс на саісканне прэміі імя акадэміка В. А. Капцюга 2023 года.

Прэмія імя акадэміка Валянціна Афанасьевіча Капцюга прысуджаецца штогод за найлепшую сумесную навуковую працу, адкрыццё або вынаходства, серыю сумесных навуковых работ па адзінай тэматыцы, выкананых у рамках узгодненых дагаворам аб супрацоўніцтве НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН напрамкаў.

Прысуджэнне прэміі імя акадэміка В. А. Капцюга ў 2023 годзе будзе ажыццяўляцца Сібірскім аддзяленнем Расійскай акадэміі навук.
На саісканне прэміі могуць быць прадстаўлены сумесныя работы, завершаныя або апублікаваныя на працягу трох гадоў, якія папярэднічалі году прысуджэння прэміі. Пры прадстаўленні работ вылучаюцца вядучыя аўтары ў калектыве не больш за 10 чалавек. Пры гэтым кожная краіна павінна быць прадстаўлена не менш як двума навукоўцамі.

Права вылучэння кандыдатаў на саісканне прэміі прадастаўляецца:
- акадэмікам і членам-карэспандэнтам, якія працуюць у НАН Беларусі або ў СА РАН;
- вучоным саветам навуковых устаноў НАН Беларусі і СА РАН;
- праблемным навуковым саветам НАН Беларусі і аб’яднаным вучоным саветам (АВС) СА РАН па напрамках навукі, вучоным саветам вышэйшых навучальных устаноў;
- навукова-тэхнічным саветам дзяржаўных камітэтаў, міністэрстваў, ведамстваў Рэспублікі Беларусь;
- тэхнічным саветам прамысловых прадпрыемстваў, канструктарскіх бюро рэгіёнаў Сібіры.

Арганізацыі або асобныя асобы, якія вылучылі працу на саісканне прэміі, прадстаўляюць наступныя дакументы:
- матываванае прадстаўленне, якое ўключае навуковую характарыстыку працы, абгрунтаванне яе значэння для развіцця навукі і народнай гаспадаркі;
- Арыгінал апублікаванай навуковай працы (серыі работ), матэрыялы навуковага адкрыцця або вынаходства – у трох экзэмплярах;
- звесткі пра аўтараў – Curriculum-vitae – на кожнага.

Матэрыялы з надпісам «На саісканне прэміі імя акадэміка В. А. Капцюга 2023 года» прадстаўляюцца да 10 сакавіка 2023 г. у Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук па адрасе: 630090, Расія, Новасібірск, праспект Акадэміка Лаўрэнцьева, д. 17, каб. 210, намесніку галоўнага вучонага сакратара СА РАН Іванову Яўгену Анатольевічу.

Тэлефон для даведак у г. Новасібірску: 8-10-7-383-217-49-14, + 79139128461. Тэлефон для даведак у г. Мінску: 8(017) 275-24-56; 8(017) 358-28-26. З Палажэннем аб прэміі можна азнаёміцца тут.

Тэгi
#прэміі