Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.01.2023

Адбылося выязное прэс-мерапрыемства: «Перадавыя айчынныя распрацоўкі ў машынабудаванні»

13 студзеня 2023 года на базе ДНУ «ДНУ «Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі» адбылося выязное прэс-мерапрыемства на тэму: «Перадавыя айчынныя распрацоўкі ў машынабудаванні».

У прэс-туры прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 20 сродкаў масавай інфармацыі Беларусі і Расіі. Аб апошніх распрацоўках і дасягненнях вучоных расказалі намеснікі генеральнага дырэктара Алег Елавой, Аляксандр Бялевіч, Аляксей Шмялёў, супрацоўнікі інстытута.

Як расказаў журналістам намеснік генеральнага дырэктара АІМ НАН Беларусі па навуковай рабоце і інавацыйнай дзейнасці Алег Елавой, у Беларусі сёлета выпусцяць першыя серыйныя электрагрузавікі. Новай высокатэхналагічнай прадукцыяй стануць машыны Мінскага аўтазавода грузападымальнасцю 4,4 тоны, у распрацоўцы якіх актыўна ўдзельнічаюць акадэмічныя навукоўцы. Мяркуецца рэалізаваць 10 інавацыйных машын, а калі будзе попыт, то і больш. Намеснік генеральнага дырэктара па высокааўтаматызаваным электратранспарце Аляксандр Бялевіч адзначыў, што ў цяперашні момант у Інстытуце ўпор ідзе на асінхронныя рухавікі, якія вырабляюцца з матэрыялаў, даступных у Беларусі і Расіі. Ён таксама дадаў, што ў 2022 годзе быў створаны эксперыментальны ўзор камерцыйнага грузавога электрамабіля каркасна-панэльнай канструкцыі грузападымальнасць да 1 тоны з поўнай лакалізацыяй распрацоўкі і вытворчасці. Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Аляксей Шмялёў расказаў, што, акрамя тэхнічнага складніка, супрацоўнікі інстытута працуюць над дызайнам легкавых і грузавых электрамабіляў. Сёння знешні складнік аб’ектаў распрацоўваецца з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, у тым ліку тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці. Асноўныя кадры, якія займаюцца камп’ютарным мадэляваннем, — маладыя спецыялісты Акадэміі мастацтваў і БНТУ.