19.01.2023 года ў Прэс-цэнтры УП «БЕЛТА» адбылася прэс-канферэнцыя «Падтрымка маладых вучоных: стварэнне ўмоў для раскрыцця навуковага патэнцыялу і ўдзел у перспектыўных даследаваннях».
Ад Савета маладых вучоных НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Дзмітрый Такальчык, намеснік старшыні СМВ НАН Беларусі, навуковы супрацоўнік лабараторыі нейрафізіялогіі ДНУ «Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі», і Максім Кучвальскі, старшыня СМВ Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі, малодшы навуковы супрацоўнік РУП «Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага».
Яны расказалі пра стварэнне ўмоў для раскрыцця навуковага патэнцыялу маладых вучоных. Станоўчыя вынікі дасягаюцца дзякуючы створанай сістэме стымулявання і прыцягнення ў навуку моладзі. У арганізацыях НАН Беларусі наладжана работа па ўключэнні студэнтаў у навукова-даследчую сферу. Арганізаваныя ў Нацыянальнай акадэміі навук кластары па розных напрамках дазваляюць прыцягваць маладых навукоўцаў для рэалізацыі буйных міждысцыплінарных праектаў, да ўдзелу ў перспектыўных даследаваннях.