Сёння ў НАН Беларусі адбылася нарада з удзелам Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з прадстаўнікамі дзяржаўных заказчыкаў праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ад Рэспублікі Беларусь у галінах абароны і бяспекі.
У ходзе нарады былі падведзены вынікі рэалізацыі ў 2022 годзе праграм і мерапрыемстваў у названых галінах, былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі праектаў новых праграм Саюзнай дзяржавы па гэтых напрамках.