8 лютага 2023 года адбылася Справаздачная канферэнцыя пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яе Старшыня Качурка Ю. В. прадставіла справаздачу аб дзейнасці гэтай арганізацыі за 2022 год.
Так, асноўнымі мерапрыемствамі, праведзенымі пярвічнай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у тым ліку сумесна з НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа НАН Беларусі, Інстытутам эканомікі НАН Беларусі, Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі, з’яўляюцца:
- круглы стол «Сучасная жанчына: адукацыя, прафесія, кар’ера», прымеркаваны да Міжнароднага Дня жанчын і дзяўчынак у навуцы;
- навукова-практычны семінар «Уклад жанчын-вучоных у развіццё навуковых ведаў»; выстаўка «Скарбніца Пандоры: пра моду, прыгажосць (па матэрыялах выданняў XVIII–XX стст.)», прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню;
- круглыя сталы «Спецыялізаванае харчаванне дзяцей: стратэгія, якасць і інавацыі», «Тэндэнцыі і перспектывы вытворчасці прадуктаў харчавання для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, якія пакутуюць ад залішняй вагі»;
- семінар, прысвечаны жаночаму здароўю, праведзены на базе Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі;
- літаратурна-мастацкае мерапрыемства «Музычнае свята матчынай любові» — у гонар Дня маці, і круглы стол «Я — бацька» — у гонар Дня бацькі.
У рамках супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі нашай пярвічнай арганізацыяй сумесна з пярвічнай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» Міністэрства адукацыі праведзена дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі — дзецям».
Пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўдзельнічае і ў спартыўных мерапрыемствах. Так, каманда нашай арганізацыі прыняла ўдзел у летняй спартакіядзе-2022 сярод работнікаў арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прысвечанай Году гістарычнай памяці.
Пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняла ўдзел і ў рэспубліканскіх акцыях, прысвечаных дзецям. Да Новага года, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, да Дня ведаў наведалі дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Дзіцячы сад №62», «Санаторны дзіцячы сад №434», «Санаторны сад №539», падначаленыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, і павіншавалі дзяцей са святамі. Уручылі падарункі, сфармаваныя з прадукцыі, атрыманай па распрацоўках РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні» і дзіцячыя кнігі з фонду Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі. Для дзяцей, якія не пераносяць бялок, НПЦ НАН Беларусі па харчаванні былі сфармаваны і ўручаны спецыяльныя падарункі, праведзена экскурсія ў музей гісторыі НАН Беларусі.
На Справаздачнай канферэнцыі таксама былі прыняты новыя члены ў склад пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.