Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.02.2023

НАН Беларусі і Савет па навуковых і прамысловых даследаваннях Індыі (CSIR) правялі сумесны семінар па супрацоўніцтве ў сферы хімічных навук

9 лютага 2023 года адбыўся трэці сумесны семінар паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Савета па навуковых і прамысловых даследаваннях Індыі (CSIR), прысвечаны хімічным навукам. Удзел у мерапрыемстве прынялі больш за 30 навукоўцаў НАН Беларусі і CSIR. Бакі выступілі з прэзентацыямі па перспектыўных для развіцця беларуска-індыйскага ўзаемадзеяння напрамках, а менавіта мембранных і іонаабменных матэрыялах для ачысткі вады, распрацоўцы новых малекул з мэтавай біялагічнай актыўнасцю, біяпалімерным нанакампазітам, функцыянальным матэрыялам, комплекснай хімічнай перапрацоўцы торфу і інш.

Па выніках далейшай прапрацоўкі на ўзроўні выканаўцаў бакі падрыхтуюць сумесныя праектныя прапановы ў галіне хімічных навук для наступнай рэалізацыі.

Наступны (чацвёрты) сумесны семінар паміж арганізацыямі НАН Беларусі і CSIR, які завершыць серыю тэматычных семінараў для вызначэння перспектыўных напрамкаў развіцця супрацоўніцтва НАН Беларусі і CSIR, прысвечаны ўзаемадзеянню ў галіне тэхнічных навук, запланаваны на 16 лютага 2023 года.