8 лютага 2023 года адбылася анлайн-сустрэча першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С. А. Чыжыка з прадстаўнікамі Універсітэта Кітайскай акадэміі навук (КАН) і Чаньчунскага інстытута оптыкі і дакладнай механікі КАН.
На сустрэчы ад НАН Беларусі прысутнічалі: акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі А. Г. Шумілін, начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва апарату НАН Беларусі У. В. Падкапаеў, дырэктар Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі М. У. Багдановіч, прарэктар па навуковай рабоце Універсітэта НАН Беларусі Д. В. Мазарчук і намеснік дырэктара Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі В. Ю. Плаўскі. Ад універсітэта Кітайскай акадэміі навук удзел прынялі дырэктар Міжнароднага студэнцкага офіса Хуан Дзінчэн, навуковы кіраўнік Міжнароднага студэнцкага офіса Ху Мэнлін, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю прыёмнай камісіі Цаа Чэн, ад Чаньчунскага інстытута оптыкі і дакладнай механікі — намеснік дырэктара Ван Цзяньлі, дырэктар дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Чжан Лімін, дырэктар аспірантуры Фан Сюцзюнь, дырэктар Фатоннай лабараторыі Лі Вэй, намеснік дырэктара аспірантуры Лі Шуцзюнь, кіраўнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Ю Цунь і кіраўнік аспірантуры Ван Мэнмэн.
Універсітэт Кітайскай акадэміі навук быў заснаваны ў 1978 годзе. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаюцца 1980 замежных студэнтаў з 99 краін. Навучанне ў аспірантуры прадстаўлена 160 напрамкамі, даступнымі для замежных студэнтаў. Магістарская праграма ўключае 200 напрамкаў, 57 з якіх выкладаюцца на англійскай мове.
Заснаваны ў 1952 годзе Чанчуньскі інстытут оптыкі, дакладнай механікі і фізікі спецыялізуецца на вывучэнні люмінесцэнцыі, прыкладной оптыкі, аптычнай інжынерыі, дакладнай механікі і прыборабудавання. У цяперашні час у Інстытуце налічваецца 2578 супрацоўнікаў, у тым ліку тры акадэмікі Кітайскай акадэміі навук, 343 прафесары-даследчыкі і 739 дацэнтаў-даследчыкаў.
Кітайскія калегі прадставілі прэзентацыі аб навучанні ва ўніверсітэце КАН і аб напрамках дзейнасці Чаньчунскага інстытута оптыкі і дакладнай механікі. Па выніках сустрэчы бакі дасягнулі дамоўленасці аб разглядзе магчымасці ініцыявання сумесных праграм у сферы падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама прапрацоўцы перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння арганізацый НАН Беларусі і Чаньчунскага інстытута оптыкі і дакладнай механікі КАН у галіне новых матэрыялаў і нанатэхналогій, энергетыкі, оптыкі і лазернай фізікі.