3 лютага 2023 года адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафой Азджанам.
У ходзе візіту адбылося наведванне пастаянна дзеючай выставы НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі», дзе былі прадстаўлены найноўшыя распрацоўкі арганізацый НАН Беларусі. У час перамоў прайшло абмеркаванне працэсу стварэння сумеснага беларуска-турэцкага даследчага цэнтра на базе ДНУ «Інстытут філасофіі НАН Беларусі», асноўнымі задачамі якога з’яўляюцца каардынацыя і правядзенне сумесных навукова-даследчых работ, асобных праектаў у сферы гісторыка-культурнай і філасофскай спадчыны Беларусі і Турцыі; павышэнне кваліфікацыі навуковых кадраў шляхам вывучэння турэцкай мовы; пераклад твораў турэцкіх і беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў на беларускую і турэцкую мовы. Адкрыццё Цэнтра запланавана на I паўгоддзе 2023 года. Таксама бакі абмеркавалі магчымасць падпісання новай «Дарожнай карты» супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і навукова-даследчым саветам Турцыі (TÜBITAK) на чарговы перыяд.