Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.03.2023

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2023 годзе конкурсу на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Акадэміяй навук Беларусі заснаваны восем прэмій за найлепшую навуковую працу ў наступных галінах:
у галіне фізіка-матэматычных навук (адна прэмія);
у галіне інфармацыйных тэхналогій (адна прэмія);
у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (адна прэмія);
у галіне хімічных навук і навук аб Зямлі (адна прэмія);
у галіне біялагічных навук (адна прэмія);
у галіне медыцынскіх навук (адна прэмія);
у галіне гуманітарных і сацыяльных навук (адна прэмія);
у галіне аграрных навук (адна прэмія).

Саіскальнікамі прэмій НАН Беларусі могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь — асобныя вучоныя або калектывы вучоных (не больш за тры чалавекі), якія апублікавалі вынікі даследаванняў у манаграфіях, цыклах артыкулаў у вядучых навуковых часопісах, якія выканалі распрацоўкі, практычная рэалізацыя якіх у сукупнасці адлюстроўвае рашэнне значнай навуковай і/або практычнай праблемы.

Работа, якая вылучаецца на саісканне прэміі НАН Беларусі, павінна быць выканана і яе вынікі апублікаваны за апошнія пяць гадоў. У асаблівых выпадках дапускаецца ўключэнне ў цыкл больш ранніх, найбольш важных, тэматычна звязаных з работай публікацый і іншых вынікаў даследаванняў. Аўтарэфераты і рукапісы дысертацыйных работ у склад матэрыялаў на конкурс не ўключаюцца.

Права вылучэння работ на саісканне прэмій НАН Беларусі маюць акадэмікі і члены-карэспандэнты НАН Беларусі (па сваёй спецыяльнасці), вучоныя і навукова-тэхнічныя саветы арганізацый Акадэміі навук. Работа можа быць вылучана вучонымі або навукова-тэхнічнымі саветамі іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўстаноў вышэйшай адукацыі або іх факультэтаў, сумесна з вучоным або навукова-тэхнічным саветам арганізацыі НАН Беларусі.

Арганізацыі і асобы, якія вылучылі кандыдатуры на саісканне прэмій, павінны прадставіць камплект наступных матэрыялаў:
у выпадку вылучэння работы арганізацыяй — выпіска з пасяджэння вучонага (навукова-тэхнічнага) савета арганізацыі аб вылучэнні работы (цыкла работ) з абгрунтаваннем значэння вынікаў работы, якая вылучаецца, для навукі і практыкі. Пры вылучэнні работы арганізацыяй НАН Беларусі сумесна з навуковай арганізацыяй іншай ведамаснай падпарадкаванасці або установай вышэйшай адукацыі прадстаўляюцца выпіскі з пасяджэнняў вучоных (навукова-тэхнічных) саветаў абедзвюх арганізацый;
у выпадку вылучэння работы членам НАН Беларусі –— рэкамендацыя акадэміка або члена-карэспандэнта з абгрунтаваннем значэння вынікаў вылучаемай работы для навукі і практыкі;
вылучаная на саісканне прэміі работа: тэматычна звязаныя паміж сабой манаграфіі, іншыя кніжныя выданні, копіі артыкулаў, патэнтаў, матэрыялаў, якія пацвярджаюць практычнае засваенне вынікаў працы, у сукупнасці адлюстроўваюць рашэнне значнай навуковай і/або практычнай праблемы;
Анатацыя працы аб’ёмам каля трох старонак стандартнага машынапіснага тэксту, падпісаная аўтарамі, якая ўключае наступныя звесткі: найменне работы; поўнае імя, навуковая ступень, званне, пасада і месца працы кожнага з членаў аўтарскага калектыву; пастаноўка праблемы і яе актуальнасць, шляхі вырашэння, атрыманыя вынікі;
кароткая анатацыя работы на беларускай мове аб’ёмам не больш за старонку з указаннем наймення работы, поўных імёнаў, вучоных ступеняў, званняў і месца працы членаў аўтарскага калектыву (для работ, аформленых на рускай мове);
фармулёўка вынікаў даследавання (не больш за 450 знакаў);
завераны спіс публікацый, уключаных у работу, і спісы работ, апублікаваных кожным аўтарам;
даведка аб асабістым укладзе кожнага члена аўтарскага калектыву, падпісаная ўсімі суаўтарамі работы (цыкла работ);
звесткі пра аўтара/аўтараў (прозвішча, імя, імя па бацьку; чысло, месяц і год нараджэння; месца нараджэння; адукацыя (якую ўстанову вышэйшай адукацыі скончыў і калі), спецыяльнасць па адукацыі; вучоная ступень і вучонае званне; займаемая пасада з указаннем месца працы і года ўступлення на пасаду; узнагароды (з указаннем даты ўзнагароджання); праца ў мінулым; асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці; агульная колькасць публікацый; кіраўніцтва аспірантамі і саіскальнікамі; хатні і службовы адрасы і тэлефоны; копія 25, 31 – 33 старонак пашпарта кожнага з членаў аўтарскага калектыву.

Матэрыялы з надпісам «На саісканне прэміі НАН Беларусі 2023 года» ў адным экзэмпляры прадстаўляюцца не пазней за 2 кастрычніка 2023 г. ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, 406. Тэл. для даведак: (017) 275-24-56; (017) 358-28-26.