Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.03.2023

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём жанчын 2023

Дарагія жанчыны!
Паважаныя калегі!

Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую Вас са светлым вясновым святам — Днём жанчын!

8 сакавіка сімвалізуе ўрачыстасць любові, мары і прыгажосці. Яно ўвасабляе вясну і нясе новыя надзеі. У гэтае свята мы аддаём даніну шчырай павагі, любові і ўдзячнасці нашым дарагім жанчынам, маці і бабулям, сёстрам і дочкам за мудрасць і цярпенне, клопат і дабрыню, душэўную цеплыню і пяшчоту.

Сучасныя жанчыны паспяхова праяўляюць дзелавыя і прафесійныя якасці. Сёння вы з’яўляецеся актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага і палітычнага жыцця краіны. Ваш высокі прафесіяналізм, творчы падыход да працы, энтузіязм і ініцыятыва адыгрываюць неацэнную ролю ў жыцці Акадэміі навук. Бо сёння доля прадстаўніц прыгожага полу сярод даследчыкаў у НАН Беларусі складае больш за 49 %, кандыдатаў навук — 46 %, дактароў навук — 20 %. Жанчыны прадстаўлены ва ўсіх сферах навукі. Штогод у ліку лаўрэатаў розных прэстыжных узнагарод і прэмій у навуковай сферы — жанчыны-навукоўцы.

У год міру і стваральнай працы важна памятаць пра ролю жанчыны — захавальніцы хатняга ачага. Вы выхоўваеце дзяцей, ствараеце ў дамах цяпло і ўтульнасць, саграваеце родных і блізкіх бясконцай любоўю. Вы заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. Пра гэта сведчыць работа Беларускага саюза жанчын, да якой актыўна падключыліся калегі з Акадэміі навук.

Гэта свята поўнае эмоцый, вобразаў і знакаў. Калі васьмёрку перавярнуць, яна ператворыцца ў знак бясконцасці. Па такім бясконцым навуковым шляху мы працягваем ісці разам з вамі. Жадаю, каб гэты шлях быў насычаным новымі вынікамі, каб самыя смелыя ідэі знаходзілі ўвасабленне!

Мы, мужчыны, любім вас, калі вы побач — дома і на працы, вы — наша надзея і апора.
Дзякуй Вам за ўсё. За дабрыню, любоў і пяшчоту, працу і цярпенне. За тое, што служыце для нас крыніцай натхнення.
Хай у вашай душы заўсёды будзе вясна, а шчасце, любоў і поспех не пакідаюць вас ніколі! Здароўя, дабрабыту, дабра і добрага настрою вам і вашым блізкім!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік