28 лютага 2023 г. у НАН Беларусі знаходзілася дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Куба і групы кампаній «БіяКубаФарма» на чале з першым намеснікам міністра аховы здароўя спадарыняй Таняй Маргарытай Крус Эрнандэс.
У ходзе сустрэчы са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусаковым бакі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва НАН Беларусі і навуковых арганізацый Кубы ў галіне медыцынскіх навук і біятэхналогій, а таксама шляхі развіцця ўзаемадзеяння. У якасці найбольш перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва на найбліжэйшы перыяд вызначаны генетыка, вірусалогія, выкарыстанне ствалавых клетак, «разумныя сістэмы» ў сферы аховы здароўя, сінтэз прэпаратаў. Дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы дарожнай карты супрацоўніцтва і сумесным удзеле спецыялістаў дзвюх краін у конкурсе беларуска-кубінскіх праектаў па лініі БРФФД, які зараз рыхтуецца.