У адпаведнасці з пратаколам № 1 ад 24.02.2023 пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў дзяржаўных праграм вызначаны выканаўцы наступных праектаў, што выконваюцца ў рамках мерапрыемства 15 «Рэалізацыя праектаў па стварэнні пілотных інавацыйных аб’ектаў па адпрацоўцы найноўшых перспектыўных тэхналогій, машын і абсталявання для аграпрамысловага комплексу» падпраграмы 9 «Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу» Дзяржаўнай праграмы «Аграрны бізнес» на 2021–2025 гады:
- праекта «Рэканструкцыя будынка бульбасховішча з перапрафіляваннем у цэх па вытворчасці камбікармоў для буйной рагатай жывёлы, размешчанага ў аг. Вусце Аршанскага раёна» — Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Вусце» НАН Беларусі (РВУП «Вусце» НАН Беларусі);
- праекта «Стварэнне інавацыйнай лабараторыі атрымання біялагічна актыўных злучэнняў, біяхімічнага і геномнага аналізу ў жывёлагадоўлі ў РУП «НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» — Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» (РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»);
- праекта «Будаўніцтва бульбасховішча на 20 тыс. тон. 1 пускавы комплекс» — Рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод» (РУП «Талачынскі кансервавы завод»);
- праекта «Будаўніцтва інавацыйнага селекцыйна-племяннога комплексу на 1 000 кароў у РУП «Шыпяны — АСК» Смалявіцкага раёна» — Рэспубліканскае сельскагаспадарчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Шыпяны – АСК» (РУП «Шыпяны-АСК»).