Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.03.2023

За тры дні выстаўку «Беларусь інтэлектуальная» ў Віцебску наведалі больш за 40 тыс. чалавек

3–5 сакавіка ў Віцебску выстаўку «Беларусь інтэлектуальная» ў Віцебску наведалі больш за 40 тыс. чалавек з усёй вобласці.

Больш за 20 прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў адукацыі паўночнага рэгіёна дапоўнілі асноўную экспазіцыю выставы «Беларусь інтэлектуальная» і прадставілі каля 100 праектаў.

Падводзячы вынікі работы выстаўкі ў Віцебску, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі адзначыў: «Я думаю, мы змаглі дасягнуць сваёй мэты — папулярызацыі беларускай навукі. Я спадзяюся, што кожны, хто наведаў выстаўку, змог пераканацца, што наша навука ніколькі не горшая, чым у іншых краінах, нам ёсць чым ганарыцца, што паказваць. Нацыянальная акадэміі навук Беларусі, якая выступіла арганізатарам выстаўкі “Беларусь інтэлектуальная”, нічога не змагла б зрабіць у адзіночку. Усё гэта адбывалася дзякуючы суладнай сумеснай працы многіх і многіх. За саму магчымасць прадставіць шырокай грамадскасці дасягненні беларускай навукі, а таксама за нязменную падтрымку навуковай сферы ў нашай краіне хацелася б падзякаваць Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, па чыёй ініцыятыве гэтая выстаўка праводзіцца ў рэгіёнах. За неймаверную гасціннасць хацелася б падзякаваць кіраўніку Віцебскай вобласці Аляксандру Субоціну і ўсім, хто быў датычны да правядзення гэтай выстаўкі». Таксама галоўны вучоны сакратар НАН Васіль Гурскі падкрэсліў, што вялікую дапамогу аказалі ведамствы і валанцёры.


Тэгi
#выставы