7 сакавіка ў Вялікай зале Прэзідыума НАН Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын.
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адкрыў урачыстую частку і павіншаваў жанчын-навукоўцаў са святам вясны. Прадстаўніцам навуковых арганізацый НАН Беларусі былі ўручаны віншаванні Кіраўніка дзяржавы і іншыя ўзнагароды. Словы падзякі жанчынам выказаў старшыня аб’яднанага прафсаюзнага камітэта Іван Бараноўскі.
Музычным падарункам для ўсіх стала выступленне ўзорнага эстрадна-сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам дырыжора Валерыя Быкава Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.