Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.03.2023

Візіт дэлегацыі НАН Беларусі ў Арабскую Рэспубліку Егіпет

У перыяд з 26 лютага па 2 сакавіка 2023 года адбыўся візіт дэлегацыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэміка Чыжыка С. А. у Арабскую Рэспубліку Егіпет з мэтай прапрацоўкі пытанняў развіцця супрацоўніцтва з шэрагам навукова-даследчых устаноў Егіпта.

З кіраўніцтвам Акадэміі навуковых даследаванняў і тэхналогій Егіпта (АНДТЕ) дасягнута дамоўленасць актывізаваць навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне ў галіне ачысткі вады, прадухілення апустыньвання, генетыкі, раслінаводства, металургіі і інш. Прынята рашэнне аб распрацоўцы дарожнай карты супрацоўніцтва паміж дзвюма акадэміямі навук, якую плануецца падпісаць падчас будучага візіту Прэзідэнта АНДТЕ М. Сакра ў Беларусь у 2023 годзе.
Таксама дэлегацыя НАН Беларусі наведала Нацыянальны даследчы цэнтр Егіпта, Арабскую арганізацыю па індустрыялізацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і асваення зямель, Арабскую акадэмію навукі, тэхналогій і марскога транспарту і іншыя навукова-даследчыя арганізацыі. Па выніках перагавораў з кіраўніцтвам названых арганізацый вызначаны прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва на найбліжэйшую перспектыву, якія будуць садзейнічаць узаемавыгаднай кааперацыі арганізацый НАН Беларусі з егіпецкімі калегамі, у тым ліку прасоўванню беларускай навукова-тэхнічнай прадукцыі на егіпецкім рынку.

Тэгi
#візіты