Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.03.2023

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Беларусь інтэлектуальная» ў рэгіёнах»

9 сакавіка 2023 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Беларусь інтэлектуальная» ў рэгіёнах».

У якасці спікера ад НАН Беларусі выступіў Валерый Ганчароў — дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі. Як адзначыў Валерый Ганчароў, інтэлект павінен быць галоўным фактарам вытворчасці. Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» арганізавана па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Яна ўжо прайшла ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Віцебску, далей яе чакаюць у Гродне і Брэсце. «У стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018–2040» мы прапісалі «Беларусь інтэлектуальную» як тую мадэль грамадства, да якой будзем імкнуцца. Натуральна, і мерапрыемствы, асабліва краінавага маштабу, мы робім менавіта пад гэтым лагатыпам. Калі НАН было даручана арганізаваць дэманстрацыю дасягненняў навукі, мы скарысталіся выпадкам, каб яшчэ раз прасунуць нашу місію. Інтэлект павінен стаць галоўным фактарам вытворчасці. Менавіта на гэта мы робім упор», — сказаў Валерый Ганчароў. Наведаць выстаўку і паглядзець топавыя экспанаты можна за паўгадзіны, але калі ўважліва ўсё аглядаць, задаваць пытанні і атрымліваць адказы — гэта займае да трох гадзін. Фармат выстаўкі дазваляе атрымаць як сціслую інфармацыю, так і разгорнутую, па жаданні кожнага. Экспазіцыя арганізавана па розных кластарах, якія адлюстроўваюць розныя трэнды ў навуцы.

Як было падкрэслена на прэс-мерапрыемстве, выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» стала адной з самых папулярных падзей у нашай краіне. Прадстаўнікі Магілёўскага і Гомельскага абласных выканаўчых камітэтаў расказвлі пра тое, як прайшла выстава навукова-тэхнічных дасягненняў у Гомелі і Магілёве. Кіраўнікі Гродзенскага і Брэсцкага абласных выканаўчых камітэтаў праінфармавалі аб тым, як вядзецца падрыхтоўка да маштабнага мерапрыемства ў іх рэгіёнах. Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» пройдзе ў Гродне 16–19 сакавіка. Заключная выстаўка плануецца ў Брэсце.