Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.03.2023

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі і Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэкай Расіі

З 9 па 10 сакавіка 2023 года адбыўся візіт дэлегацыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі на чале з дырэктарам Юрэцкім Станіславам Сцяпанавічам у найбуйнейшыя бібліятэкі г. Масквы.

У ходзе візіту было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі і Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэкай Расіі. Прайшлі прадукцыйныя сустрэчы і перагаворы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Усерасійскай бібліятэкі замежнай літаратуры імя М. Рудаміно і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. У найбліжэйшай перспектыве чакаецца актывізацыя супрацоўніцтва з бібліятэкамі Расіі ў частцы правядзення сумесных мерапрыемстваў і даследаванняў па тэматыцы агульнай гісторыка-культурнай спадчыны і павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў.