Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Дзяржаўнай публічнай гістарычнай бібліятэкай Расіі запрашаюць прыняць удзел у рабоце Міжнароднага навукова-практычнага семінара «Гістарычныя кніжныя зборы ў дзяржаўных фондах Беларусі і Расіі», які адбудзецца 16 сакавіка 2023 года ў 10:00. Месца правядзення — г. Мінск, вул. Сурганава, 15, ЦНБ НАН Беларусі, інфармацыйна-выставачны цэнтр, к.110.
Тэматыка семінара:
- асабістыя кніжныя зборы ў сістэме бібліятэчных фондаў: гісторыка-культурны аспект;
- актуальныя напрамкі ў галіне захавання і вывучэння прыватнаўласніцкай кніжнай спадчыны.