Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.03.2023

Лаўрэаты праекта «100 ідэй для Беларусі» ўзнагароджаны падзякамі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі

Лаўрэаты праекта «100 ідэй для Беларусі» ўзнагароджаны падзякамі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. Узнагароды і каштоўныя падарункі ўручыў маладым навукоўцам Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Нагадаем, 28 лютага 2023 года на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Мінску прайшоў фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Сярод пераможцаў — 6 праектаў НАН Беларусі. Так, у намінацыі «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць» перамог праект «ТэрмаВожык» Ермаковай Вольгі. У намінацыі «Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства» адзначылі праект «Рэгулятар росту і імунамадулятар раслін» Нікалайчук Вікторыі, Аўчыннікава Ігара і Ялоўскай Нінэлі. У намінацыі «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі» пераможцам стаў праект «Кампазіцыйныя матэрыялы на аснове жалеза як высокаэфектыўная замена электратэхнічнай сталі» Ларына Арцёма і Рымскага Рыгора. У намінацыі «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія» перамагла Пячонка Дар’я з праектам «Тэхналогія здабывання іонаў літыю з водных асяроддзяў». У намінацыі «Экалогія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў)» найлепшым стаў праект «Высокаэфектыўнае кланаванне елкі еўрапейскай» Кусянковай Марыны. У намінацыі «Найлепшая бізнес-ідэя» перамог праект «HoReCa 3D-food printing» Калтовіч Ірыны.