Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.03.2023

Сесія Агульнага сходу адбудзецца 28 красавіка 2023 года

Сесія Агульнага сходу адбудзецца 28 красавіка 2023 года. Такое рашэнне прынята Прэзідыумам НАН Беларусі 14 сакавіка 2023 года.

На пасяджэнні Прэзідыума адобраны парадак дня сесіі, у які ўключана адно пытанне: справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2022 годзе і задачы на 2023 год. Плануецца, што з дакладам выступіць галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, доктар эканамічных навук Васіль Гурскі. Аддзяленням Акадэміі навук даручана правесці з 18 па 26 красавіка 2023 года агульныя сходы аддзяленняў па разглядзе пытанняў, уключаных у парадак дня сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.