Пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняла ўдзел у гарадской канферэнцыі «Уклад жанчыны ў развіццё дзяржавы: тэндэнцыі і перспектывы».
Маштабны жаночы форум прайшоў у Мінску ўпершыню. Ён аб’яднаў больш за 600 удзельніц-мінчанак, якія працуюць у сферах прамысловасці, адукацыі і навукі, аховы здароўя, культуры, прадстаўніц праваахоўных структур, СМІ, грамадскіх аб’яднанняў. Арганізатарам канферэнцыі выступіў Мінгарвыканкам сумесна з Мінскай гарадской арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын».
На базе НАН Беларусі прайшла секцыя «Уклад жанчыны ў развіццё адукацыі і навукі». У яе працы прынялі ўдзел прадстаўніцы навукі і адукацыі. Каламіец Э. І., генеральны дырэктар ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі», доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік расказала пра вядомых жанчын у развіцці беларускай навукі, пра тое, які шлях трэба прайсці, каб стаць «акадэмікам».
Качурка Ю. В., начальнік упраўлення навукова-арганізацыйнай і прававой работы апарату НАН Беларусі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, старшыня першаснай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі расказала пра ролю жанчыны ў навуцы. Беларуская навука характарызуецца актыўнай прадстаўленасцю жанчын у кадравым патэнцыяле. Іх колькасць сярод даследчыкаў у нашай краіне 39 % (сярод кандыдатаў навук — 41 %, сярод дактароў навук — 20 %). У НАН Беларусі даследчыкі складаюць 49 % жанчын (кандыдатаў навук — 46 %, дактароў навук — 20 %). Высокая доля жанчын сярод акадэмічных магістрантаў — 52,3 %, аспірантаў — 55,8 % і дактарантаў — 40,8 %. Сярод даследчыкаў ва ўзросце да 35 гадоў жанчыны складаюць 53,6 %, а кожная другая жанчына — малады навуковец мае ступень кандыдата навук, што складае 50,4 % ад агульнай колькасці кандыдатаў навук сярод моладзі НАН Беларусі. Сярод жанчын-навукоўцаў — 2 акадэмікі і 8 член-карэспандэнтаў. Большасць жанчын-навукоўцаў (70,8 %) лічаць навуку сваім прызваннем і канчатковым прафесійным выбарам.
З дакладамі таксама выступілі прадстаўніцы адукацыі — Мароз Т. І., рэктар ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі», кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Цітова А. У., дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 152 імя С. С. Бельчанкі г. Мінска», а таксама прадстаўнік Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення гэтай установы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Удзельніцы семінара абмеркавалі ўклад жанчын у развіццё адукацыі і навукі, іх дасягненні, уменне сумяшчаць працу і хатнія справы.
Для удзельніц канферэнцыі былі арганізаваны экскурсіі ва УА «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк», «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», у музей Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама азнаямленне з выставай беларускай навукі.