Дэлегацыя НАН Беларусі прымае ўдзел у аграпрамысловым Форуме, які праходзіць 21–24 сакавіка 2023 г. у г. Уфа (Рэспубліка Башкартастан, РФ) у рамках 33-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «АГРАКОМПЛЕКС 2023».
Прадстаўнікі падведамных НАН Беларусі арганізацый дэманструюць на выстаўцы найноўшыя распрацоўкі ў галіне беспілотных лятальных апаратаў (сельскагаспадарчы комплекс А-60Х, абсталяваны сістэмай распылення; комплекс маніторынгу і картаграфіі на базе БЛА мадэлі А-10V) вытворчасці Кітайска-Беларускага сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы», новыя гатункі і тэхналогіі вырошчвання лёну алейнага (РУП «Інстытут лёну»), тэхналогіі і інавацыйныя пакрыцці для вытворчасці сельгастэхнікі і абсталявання (ДНУ «Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі», а таксама перспектыўныя распрацоўкі ў сферы АПК завочных удзельнікаў (ДНУ «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі»).
З мэтай наладжвання эфектыўнага супрацоўніцтва і рэалізацыі Пагаднення паміж НАН Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Башкартастан дэлегацыя НАН Беларусі пад кіраўніцтвам вучонага сакратара Аддзялення аграрных навук Ю. І. Канашэнкі вядзе работу па пошуку патэнцыяльных партнёраў у галіне аграпрамысловага комплексу для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, што мае асаблівую значнасць напярэдадні X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў г. Уфа 26–28 чэрвеня 2023 г.
Аграпрамысловы форум і выстаўка ва Уфе – штогадовае маштабнае кангрэсна-выставачнае мерапрыемства для спецыялістаў АПК, на якім дэманструюцца найноўшыя ўзоры сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, сучасныя тэхналогіі ў сферы аграрнай вытворчасці, арганізавана дэгустацыя прадукцыі вядучых перапрацоўчых прадпрыемстваў. Яго асноўная задача — стварэнне эфектыўнай пляцоўкі для дыялогу паміж галіновымі кампаніямі, органамі дзяржаўнай улады, асацыяцыямі і навуковай супольнасцю Расіі і краін-партнёраў. У 2023 годзе ў мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 300 экспанентаў з 37 рэгіёнаў Расіі, а таксама Кітая, Кыргызстана, Рэспублікі Карэя і Турцыі.