16 сакавіка 2023 года ў НАН Беларусі адбылася рабочая сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і генеральнага дырэктара дзяржкарпарацыі «Раскосмас» Юрыя Барысава з удзелам Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава.
Адкрываючы сустрэчу, Уладзімір Гусакоў выказаў удзячнасць расійскаму боку за шматгадовае плённае беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў касмічнай сферы. «Я хачу вам, Юрый Іванавіч, сказаць вялікі дзякуй за падтрымку развіцця касмічнай галіны Беларусі, усёй Расійскай Федэрацыі за шматгадовае супрацоўніцтва ў гэтай галіне. Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву мы змаглі ў Беларусі сфарміраваць касмічную сферу. Мы гэта памятаем і мы за гэта вельмі ўдзячныя. У нас склалася добрая кааперацыя паміж арганізацыямі НАН Беларусі і арганізацыямі Расійскай Федэрацыі, Раскосмасу. Выконваецца шэраг праграм. У выніку створана касмічная сфера Беларусі і ўся яе інфраструктура. У рамках выканання гэтых праграм дасягнуты значныя поспехі», — падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.
У ходзе рабочай сустрэчы Юрыя Барысава і Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова з удзелам Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі праекта па стварэнні расійска-беларускага касмічнага апарата ДЗЗ звышвысокай раздзяляльнасці і расійска-беларускай касмічнай сістэмы на яго аснове, рэалізацыі бягучых праграм і фарміравання перспектыўных навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы па касмічнай тэматыцы, рэалізацыя сумеснага расійска-беларускага праекта па палёце беларускага касманаўта на расійскі сегмент Міжнароднай касмічнай станцыі, у тым ліку навуковая праграма палёту.
«Вашы дзяўчаты прайшлі адбор, мы гатовыя іх прыняць і правесці поўны цыкл падрыхтоўкі», — сказаў Юрый Барысаў.
Як паведаміў у ходзе сустрэчы выканаўчы дырэктар па пілатуемых касмічных праграмах Раскосмаса Сяргей Крыкалёў, праца па гэтым напрамку ідзе па плане. У адпаведнасці з устаноўленым парадкам, па ўзгадненні з беларускім бокам, Дзяржкарпарацыя ў найбліжэйшы час прыступіць да ўзгаднення адабраных Беларуссю кандыдатаў у касманаўты з міжнароднымі партнёрамі па праекце міжнароднай касмічнай станцыі.
Акрамя таго, сфарміраваны праект навуковай праграмы беларускага касманаўта, які складаецца з дзевяці работ па розных напрамках.
Таксама бакі абмеркавалі распрацоўкі інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў касмічнай сферы.
Генеральны дырэктар Раскосмасу Юрый Барысаў на чале дэлегацыі Дзяржкарпарацыі наведаў 16 сакавіка 2023 года Мінск з рабочым візітам. Кіраўнік Раскосмасу пабываў таксама на вытворчай пляцоўцы ААТ «Пеленг», дзе прыняў удзел у нарадзе з кіраўніцтвам прадпрыемства, якое спецыялізуецца ў распрацоўцы і вытворчасці оптыка-электроннага абсталявання, у тым ліку, для касмічных апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ), бакі абмеркавалі бягучыя і перспектыўныя сумесныя праекты ў галіне спадарожнікабудавання.