Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.03.2023

Дэлегацыя Кітайска-беларускага СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» наведала НАН Беларусі

15 сакавіка 2023 года дэлегацыя Кітайска-беларускага СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» на чале з генеральным дырэктарам Лі Чжунхань наведала НАН Беларусі.

У рамках візіту дэлегацыя была азнаёмлена з асноўнымі напрамкамі дзейнасці і распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі на пастаянна дзеючай выставе НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці». У ходзе перагавораў з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С. А. Чыжыкам бакі адзначылі зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў галіне глыбокай перапрацоўкі торфу і паляпшэння якасці глебы. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы пагаднення з кампаніяй «ТАА па абслугоўванні сельскагаспадарчых тэхналогій Лэнундаа», а таксама аб разглядзе магчымасці стварэння ў беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень» сумеснага прадпрыемства па вытворчасці прадукцыі на аснове торфу для яе наступнага прасоўвання на рынку Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Тэгi
#візіты