Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.03.2023

Новы навукова-папулярны праект #на_скрыжаванні пачынае сезон!

Сумесна з фестывалем навукі на базе Інстытута эксперыментальнай батанікі стартуе адкрыты навукова-папулярны лекторый!

У сераду, 22 сакавіка, у Сусветны дзень водных рэсурсаў, запрашаем вас паслухаць пра балоты: «Не Ельняй адзінай: даведнік па свеце беларускіх балот». Лектар — Дзмітрый Грумо, дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, балотазнаўца.
У рамках лекцыі вы даведаецеся:
- Што такое балота і водна-балотнае ўгоддзе?
- Чым балоты такія важныя для людзей і для прыроды?
- Як сябе правільна паводзіць на балоце?
- Якія, акрамя Ельні, балоты Беларусі варта наведаць? І многае іншае!

22 сакавіка, 19:00
вул. Акадэмічная, 27, галоўны ўваход
Уваход вольны
Тэгi
#праекты