22 сакавіка 2023 года ў 10.00 у Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27) адбудзецца семінар «Геномныя тэхналогіі: практыка прымянення (раслінаводства, жывёлагадоўля)».
Перад прадстаўнікамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні сартоў раслін з дакладамі па актуальных праблемах выступяць вядучыя навукоўцы Інстытута. Сярод тэм — «Сучасныя ДНК-тэхналогіі для вырашэння селекцыйна-генетычных задач у раслінаводстве і жывёлагадоўлі»; «Распрацоўка і прымяненне малекулярнага маркіравання гаспадарча каштоўных прыкмет у агароднінных паслёнавых культур»; «ДНК-ідэнтыфікацыя асноўных парод буйной рагатай жывёлы і коней» і інш.