Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.03.2023

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Тэхналагічны суверэнітэт Беларусі: апераджальнае развіццё эканомікі праз мадэрнізацыю прамысловасці і прарыўныя тэхналогіі»

15 сакавіка 2023 года ў прэс-цэнтры БЕЛТА адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Тэхналагічны суверэнітэт Беларусі: апераджальнае развіццё эканомікі праз мадэрнізацыю прамысловасці і прарыўныя тэхналогіі».

У якасці спікераў ад НАН Беларусі выступілі генеральны дырэктар ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Сяргей Паддубка і загадчык лабараторыі ДНУ «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі» Марат Белацаркоўскі. На прэс-канферэнцыі ўдзельнікі расказалі аб задачах прамысловай галіны ў кантэксце сучасных рэалій, аб мадэрнізацыі і інавацыйных тэхналогіях, аб стварэнні экспартна арыентаванай тэхнікі, а таксама аб падтрымцы прадпрыемстваў у рэалізацыі інавацыйных праектаў бізнесу ў высокатэхналагічнай сферы. Таксама быў абвешчаны старт рэспубліканскага конкурсу «Лідары прамысловасці Рэспублікі Беларусь — 2023». Адзначаючы значнасць конкурсу для прамысловасці і эканомікі краіны, Сяргей Паддубка заявіў: «Любы конкурс — гэта зносіны, яны заўсёды карысныя. Таксама важна наладжваць кантакты, спазнаваць адно аднаго, абменьвацца ведамі, думкамі, інфармацыяй, праектамі».