Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.03.2023

З 26 па 31 сакавіка 2023 года ў Інстытуце філасофіі пройдзе ТЫДЗЕНЬ ФІЛАСОФІІ

Інстытутам філасофіі НАН Беларусі з 26 па 31 сакавіка 2023 г. праводзіцца Тыдзень філасофіі.

Гэта цыкл навуковых і навукова-асветніцкіх мерапрыемстваў – круглых сталоў, публічных лекцый, метадалагічных і міждысцыплінарных семінараў, інтэлектуальных пляцовак, прэзентацый, – закліканых прадэманстраваць актуальнасць, навуковы і практычны патэнцыял філасофскіх ведаў, актывізаваць міждысцыплінарны дыялог, прыцягнуць людзей розных пакаленняў і прафесійных заняткаў да практык спасціжэння філасофскай мудрасці.