На Годнеўскіх чытаннях выступіць дырэктар Інстытута фізіялогіі раслін імя К. А. Ціміразева РАН Дзмітрый Лось c лекцыяй «Цыянабактэрыі – зялёныя мадэлі для вывучэння стрэсавых адказаў у раслін».
6 красавіка 2023 г. у 10.00 у дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, актавая зала, к. 141) адбудуцца XXVIII Годнеўскія чытанні, на якіх выступіць член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, доктар біялагічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута фізіялогіі раслін імя К. А. Ціміразева РАН Лось Дзмітрый Анатольевіч c лекцыяй «Цыянабактэрыі – зялёныя мадэлі для вывучэння стрэсавых адказаў у раслін». Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі, ДНУ «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі» і Беларускае грамадскае аб'яднанне фотабіёлагаў і біяфізікаў.