30 сакавіка 2023 года Інстытут гісторыі НАН Беларусі наведала дэлегацыя архіва Расійскай акадэміі навук на чале з яго дырэктарам Рабаткевічам Аляксандрам Віктаравічам.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні камплектавання і выкарыстання архіўных дакументаў, напрамкі работы беларускіх і расійскіх архівістаў, практыка выдання дакументаў і распрацоўкі асобных пытанняў гісторыі навукі дзвюх краін, намечаны перспектыўныя тэмы для сумесных даследаванняў. Па выніках сустрэчы было прынята рашэнне аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і архівам РАН.