Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.04.2023

Дэлегацыя Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі павіншавала былую супрацоўніцу са 100-годдзем з дня нараджэння

5 красавіка 2023 г. акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Лазарэвіч, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Мыслівец наведалі былога супрацоўніка Інстытута філасофіі і права, Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук Надзею Герасімаўну Крывашэеву і павіншавалі ад імя Нацыянальнай акадэміі навук з выдатным юбілеем – 100-годдзем з дня нараджэння!

У Акадэміі навук з глыбокай удзячнасцю памятаюць, шануюць і высока цэняць высакародную, добрасумленную і шматгадовую працу Надзеі Герасімаўны. У самых цёплых віншавальных словах у адрас Надзеі Герасімаўны былі высока ацэнены яе прыстойнасць, прыязнасць, чуласць, душэўнасць і спагадлівасць у адносінах з супрацоўнікамі.

Ад усёй душы жадаем Вам, дарагая Надзея Герасімаўна, добрага самаадчування, моцнага здароўя, шчасця, радасці і ўсяго самага добрага!