Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.04.2023

НПЦ НАН Беларусі па харчаванні праводзіць Дзень якасці харчавання для школьнікаў

11 красавіка 2023 года ў 11.00 РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» праводзіць Дзень якасці плодаагародніннай прадукцыі для школьнага і дашкольнага харчавання.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі 7 арганізацый — вытворцаў дзіцячага плодаагародніннага харчавання, арганізацый школьнага харчавання абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій».

У фармаце «круглага стала» адбудзецца абмеркаванне пытанняў забеспячэння школьных сталовых і буфетаў якасным і разнастайным харчаваннем у адпаведнасці з гігіенічнымі нарматывамі і патрабаваннямі.
Мяркуецца адкрытая дэгустацыя больш як 35 узораў плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі айчыннай вытворчасці для школьнага і дашкольнага харчавання.

Дзень якасці адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 7 (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, кафэ тэатра), пачатак у 11.00.