Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.04.2023

Круглы стол «Эканоміка-прававое рэгуляванне ў энергетыцы»

Навукоўцы Інстытута энергетыкі прынялі ўдзел у круглым стале «Эканоміка-прававое рэгуляванне ў энергетыцы» ў рамках Татарстанскага міжнароднага форуму па энергетыцы і энергарэсурсаэфектыўнасці.

6 красавіка 2023 года ў МВЦ «Казань Экспа» адбыўся круглы стол «Эканоміка-прававое рэгуляванне ў энергетыцы» ў рамках Татарстанскага міжнароднага форуму па энергетыцы і энергарэсурсаэфектыўнасці. Арганізатарамі выступілі: Казанскі дзяржаўны энергетычны ўніверсітэт, Інстытут праблем экалогіі і нетракарыстання Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан і Інстытут энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У рабоце круглага стала з беларускага боку прынялі ўдзел: Міхалевіч Аляксандр Аляксандравіч, загадчык лабараторыі «Энергабяспека» Інстытута энергетыкі НАН Беларусі, д. т. н., акадэмік НАН Беларусі (вочна); Панасюк Васіль Васільевіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (у рэжыме ВКС); Зорына Таццяна Генадзьеўна, загадчык сектара «Эканоміка энергетыкі» Інстытута энергетыкі НАН Беларусі, д. э. н., прафесар (у рэжыме ВКС), і інш. Удзельнікі ў выніку праведзенага абмеркавання адзначылі, што ў сучасных умовах эканамічныя санкцыі ў дачыненні да расійскіх энергетычных кампаній, а таксама кампаній сумежных галін абумоўліваюць неабходнасць узмацнення ахоўных механізмаў энергетычнага правапарадку з мэтай забеспячэння энергетычнай бяспекі. Актуальным з’яўляецца фарміраванне агульных рынкаў энергетычных рэсурсаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Мэтазгодна ствараць эканамічныя і прававыя умовы, якія забяспечаць выкананне прынцыпаў міжнароднага энергетычнага супрацоўніцтва, вырашаць іншыя задачы Еўразійскай энергетычнай інтэграцыі.
У цэлым удзельнікі мяркуюць, што:
1. У цяперашні час актуальнай задачай з’яўляюцца ўзгодненыя дзеянні па імплементацыі прынятых саюзных рашэнняў у нацыянальныя і ведамасныя праграмы, далейшае ўдасканаленне заканадаўчай базы па стварэнні камфортных эканоміка-прававых умоў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы.
2. У аснову эфектыўнасці функцыянавання энергетыкі павінна быць пакладзена канцэпцыя ўстойлівага развіцця. Першараднай задачай з’яўляецца распрацоўка метадычных падыходаў устойлівага развіцця энергетыкі.
3. Мэтазгодна актуалізаваць ідэнтыфікацыю пагроз і ранжыраванне рызык, у тым ліку выкліканых лічбавізацыі з улікам іх значнасці на ўсіх этапах энергавытворчасці і закласці іх у выглядзе індыкатараў канцэпцыі энергетычнай бяспекі.
4. Для мэт развіцця супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Акадэміяй навук Рэспублікі Татарстан арганізаваць штогадовае правядзенне навуковых мерапрыемстваў па абмеркаванні эканоміка-прававых праблем у энергетыцы з удзелам навуковых, адукацыйных арганізацый, зацікаўленых прадстаўнікоў энергетычных кампаній, заканадаўчых, выканаўчых дзяржаўных органаў Саюзнай дзяржавы.

З матэрыяламі круглага стала можна азнаёміцца па спасылцы - https://www.youtube.com/watch?v=xdOjPYFtrWM