12 красавіка 2023 года адбылася сустрэча віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан Абдуліна А. Л. і віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Рэспублікі Татарстан Хаменка В. В. з першым намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Чыжыкам С. А.
Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі «Дарожнай карты» навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Акадэміяй навук Рэспублікі Татарстан на 2023–2024 гг. у перспектыўных галінах: нафтахімія і лесахімія, аграпрамысловы комплекс, гісторыя і археалогія і інш. Бакі вызначылі шэраг новых напрамкаў супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і АН РТ. Дасягнута дамоўленасць аб падпісанні пагаднення ў сферы падтрымкі навуковых даследаванняў у найбліжэйшай перспектыве.