12 красавіка 2023 года адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і Старшыні Праўлення Фонду «Сколкава» Ігара Драздова.
У час перагавораў быў абмеркаваны спектр перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва НАН Беларусі і Фонду, а таксама механізмы іх рэалізацыі. Як адзначыў у ходзе сустрэчы Уладзімір Гусакоў, НАН Беларусі надае асаблівае значэнне развіццю супрацоўніцтва з расійскімі арганізацыямі. «Мы сёння актыўна ўзаемадзейнічаем з цэлым шэрагам навуковых цэнтраў Расійскай Федэрацыі і рэгіёнаў. Для нас Расія — прыярытэт. Мы павінны працаваць разам. Але галоўнае, як падкрэслівае наш Прэзідэнт, — гэта эфектыўнасць. Каб была карысць для эканомік дзвюх краін. Таму мы будзем падтрымліваць супрацоўніцтва ў шырокім плане», — падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.
У сваю чаргу, Старшыня Праўлення Фонду «Сколкава» Ігар Драздоў адзначыў, што яны гатовыя актыўна супрацоўнічаць па шэрагу напрамкаў, але асабліва цікавяць такія напрамкі, як мікраэлектроніка і беспілотныя лятальныя апараты. Госці азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі навукоўцаў на пастаянна дзеючай выстаўцы «Дасягненні навукі – вытворчасці». У праграме – наведванне ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі» і ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі».
* Фонд развіцця Цэнтра распрацоўкі і камерцыялізацыі новых тэхналогій «Сколкава» займаецца стварэннем унікальнага для Расіі цэнтра «Сколкава». Місіяй Фонду з’яўляецца фарміраванне спрыяльных умоў для інавацыйнага працэсу: канструктары, інжынеры, бізнесмены і навукоўцы сумесна з удзельнікамі праектаў працуюць над стварэннем канкурэнтаздольных навукаёмістых распрацовак сусветнага ўзроўню ў пяці кірунках: ядзерныя тэхналогіі, касмічныя тэхналогіі і тэлекамунікацыі, энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне, біямедыцынскія тэхналогіі, стратэгічныя камп’ютарныя тэхналогіі і праграмнае забеспячэнне.