Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі далучылася да Рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу – 2023», прымеркаванай да Года міру і стваральнай працы.
Для многіх мясцовых жыхароў удзел у штогадовай акцыі стаў добрай традыцыяй. Сумесна з работнікамі ўстановы ў акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый раёна — ДУА «Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь», Глыбоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Глыбоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, Глыбоцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Агульнымі намаганнямі работнікаў установы і прадстаўнікоў арганізацый раёна створана 10 га лясных культур, высаджана 57 тысяч штук сеянцаў асноўных лесаўтваральных парод. Усе, хто далучыўся да акцыі, былі рады магчымасці сваім удзелам зрабіць родную зямлю чысцейшай і прыгажэйшай, пакінуць пра сябе добрую памяць будучаму пакаленню. А яшчэ, пасадка лесу — добрая магчымасць праверыць сябе на цягавітасць, папрацаваўшы фізічна на свежым паветры.
У Беларусі праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу – 2023», прымеркаваная да Года міру і стваральнай працы. Акцыя праводзіцца з мэтай захавання і прымнажэння лясоў, прыцягнення ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівага стаўлення да ляснога фонду, узмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.