Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.04.2023

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2022 год

21 красавіка 2023 года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў НАН Беларусі, кіраўнікі арганізацый, занесеных на Дошку гонару.

У адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 04.04.2022 № 137 прызнаны пераможцамі і занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за дасягненне ў 2022 годзе найбольш высокіх паказчыкаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай, сацыяльнай дзейнасці наступныя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
у катэгорыі «навуковыя арганізацыі»:
- дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
- рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве»;
у катэгорыі «арганізацыі вытворчай сферы»:
- рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Акадэмфарм»;
у катэгорыі «арганізацыі сацыяльнай сферы»:
- дзяржаўная ўстанова адукацыі «Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».