Як паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, 12 і 20 красавіка археолагамі Інстытута гісторыі былі праведзены інструментальныя абследаванні тэрыторыі селішча 1, якое ўваходзіць у археалагічны комплекс на р. Менцы (в. Гарадзішча, Мінскі р-н).
У выніку гэтых даследаванняў археолагамі выяўленыя артэфакты X–XII стагоддзяў: вагавыя гіркі, пломбы, элементы паясной гарнітуры, жаночыя нагрудныя і галаўныя ўпрыгажэнні, фрагмент срэбнага дырхема, ключ ад нутранога замка і інш. На думку навукоўцаў, названыя знаходкі дапаўняюць нашы веды аб ранняй стадыі археалагічнага комплексу за межамі тэрыторыі гарадзішча, сведчаць аб развітым гандлі і наяўнасці на селішчы прадстаўнікоў з высокім сацыяльным статусам.
Усе навукова-даследчыя работы ажыццяўляюцца спецыялістамі з захаваннем методыкі фіксацыі выяўленых артэфактаў пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела Інстытута гісторыі Андрэя Вайцяховіча. Вучоны ўжо шма гадоў мэтанакіравана вывучае гэты гісторыка-культурных аб’ект, на якім у 2023 г. пройдуць маштабныя раскопкі з шырокім удзелам студэнтаў і валанцёраў.