26 красавіка адбылася сустрэча першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі С. А. Чыжыка з дэлегацыямі 6 Акадэміі Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыі на чале са Старшынёй Ван Ваньцзюнем і ТАА «Кітайска-Беларускі Высокатэхналагічны аэракасмічны цэнтр даследаванняў і распрацовак» на чале са Старшынёй савета дырэктараў Лі Пінам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і кітайскімі партнёрамі ў аэракасмічнай сферы. У якасці найбольш перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва на найбліжэйшы перыяд вызначаны распрацоўкі ў галіне адытыўных тэхналогій, а таксама ўдзел у праектах у галіне даследаванняў Месяца.
27 красавіка ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» удзельнікі сустрэчы правялі цырымонію ўрачыстага адкрыцця Кітайска-беларускай міжнароднай сумеснай лабараторыі плазменных тэхналогій, створанай ТАА «Кітайска-Беларускі Высокатэхналагічны аэракасмічны цэнтр даследаванняў і распрацовак» і ДНУ «Інстытут цепла - і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі».