У цяперашні час (25–30 красавіка 2023 года) праходзіць візіт дэлегацыі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Куба на чале з намеснікам Міністра навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Куба Арманда Радрыгесам Батыстам.
26 красавіка адбылася сустрэча членаў дэлегацыі са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусаковым, падчас якой бакі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва НАН Беларусі і навуковых арганізацый Кубы, а таксама шляхі развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. У якасці найбольш перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва на найбліжэйшы перыяд вызначаны біятэхналогіі, сельская гаспадарка, інфармацыйныя тэхналогіі. Дасягнута дамоўленасць аб сумесным удзеле спецыялістаў дзвюх краін у конкурсе беларуска-кубінскіх праектаў па лініі БРФФД.
У рамках візіту прадугледжана наведванне кубінскай дэлегацыяй шэрагу арганізацый НАН Беларусі фізіка-тэхнічнага, хіміка-біялагічнага і аграрнага профілю. Запланаваны перамовы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, а таксама вядучых ВНУ краіны.