Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.04.2023

Нарада па стварэнні расійска-беларускага касмічнага апарата і касмічнай сістэмы на яго аснове

27 красавіка 2023 г. у НАН Беларусі пад старшынствам Першага намесніка Старшыні Прэзідыума Чыжыка С. А. і намесніка генеральнага дырэктара Дзяржкарпарацыі «Раскомас» Хайлава М. М. з удзелам намесніка Дзяржаўнага сакратара – члена Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Кубрына А. А. адбылася нарада па пытанні працягу работ па доследна-канструктарскай працы «Стварэнне расійска-беларускага касмічнага апарата і касмічнай сістэмы на яго аснове».

У ходзе нарады таксама абмеркаваны пытанні бягучага стану і перспектыў развіцця супрацоўніцтва ў галіне дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Пасля завяршэння нарады Чыжык С. А. павіншаваў з прызначэннем Ільдара Халілюліна на пасаду генеральнага дырэктара АТ «Карпарацыя «УНДІЭМ» і ўручыў памятны сувенір.

У другой палове дня прадстаўнікі Дзяржкарпарацыі «Раскомас» наведалі камандна-вымяральны пункт Беларускага наземнага комплексу кіравання ў г. п. Плешчаніцы.

Тэгi
#нарады