Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.05.2023

XVI Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гадоў у гістарычнай памяці народа»

Напярэдадні Дня Перамогі, 4 мая 2023 года ў 11.00 у Дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 174 г. Мінска» (вул. Касманаўтаў, 15/2) адбудзецца XVI Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Айчынная вайна 1941–1945 гадоў у гістарычнай памяці народа».

У праграме — пленарнае пасяджэнне і абарона даследчых работ 182 удзельнікаў, якія прайшлі папярэдні этап і выйшлі ў фінальную частку канферэнцыі. Усяго для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена 382 работы навучэнцаў з устаноў адукацыі Беларусі і Расіі.

На думку арганізатараў, сярод якіх Інстытут гісторыі НАН Беларусі, такія мерапрыемствы дапамагаюць школьнікам пашыраць і паглыбляць веды аб падзеях Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў; матываваць вучняў да занятку навукова-даследчай і краязнаўчай дзейнасцю, спрыяць фарміраванню ўяўлення аб міры як найважнейшай агульначалавечай каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

У склад аргкамітэта канферэнцыі ўваходзяць Каваленя А. А. — акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмік, доктар гістарычных навук, прафесар; Лакіза В. Л. — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт; Шупляк С. П. — дэкан гістарычнага факультэта БДПУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт; Барысенка Л. М. — першы намеснік старшыні Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама; Куніцкая А. Д. — начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска; Вайцянкова М. Ф. — дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 174 г. Мінска».