Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.05.2023

Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2024 год

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення штогадовага адкрытага рэспубліканскага конкурсу для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. № 367 «Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых навукоўцаў», праводзіцца Рэспубліканскі конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2024 год.

Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук – да 35 гадоў, навукоўцаў без ступені – да 30 гадоў (па стане на 1 студзеня 2023 г.), якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці. Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых навукоўцаў для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

Дакументы саіскальнікаў, аформленыя ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі, прадстаўляюцца ў наступным парадку:
да 25 мая 2023 г. электронная версія заявачных матэрыялаў накіроўваецца на адрас olga@presidium.bas-net.by для папярэдняга азнаямлення і ліквідацыі заўваг;
да 5 чэрвеня 2023 г. дакументы, падпісаныя кіраўніком арганізацыі і аформленыя ў папку-скорасшывальнік, накіроўваюцца ва ўпраўленне прэмій, стыпендый і ўзнагарод Галоўнага ўпраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317.